Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лютага 2018, 11:38

Афіцыйнае адкрыццё Алімпійскай вёскі адбылося ў Пхёнчхане

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія адкрыцця Алімпійскай вёскі, у якой будуць пражываць члены дэлегацый каманд - удзельніц Гульняў-2018, адбылася ў Пхёнчхане, паведамляе ТАСС.

Алімпійская вёска падзелена на два кластары. Першы, размешчаны ў гарах, прыме 3500 чалавек: гарналыжнікаў, біятланістаў, бабслеістаў, саначнікаў, скелетаністаў, снаўбардыстаў, фрыстайлістаў і лыжнікаў. Другі, умяшчальнасцю 2700 чалавек, знаходзіцца на ўзбярэжжы і прызначаны для хакеістаў, фігурыстаў, кёрлінгістаў, канькабежцаў і шорт-трэкістаў.

У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця вёскі прынялі ўдзел кіраўнік аргкамітэта Гульняў-2018 Лі Хі Бом і прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Карэя Лі Кі Хын. Над алімпійскай вёскай былі падняты сцягі ўсіх краін - удзельніц Гульняў, у тым ліку КНДР.

Алімпійскія гульні пройдуць у Пхёнчхане з 9 па 25 лютага.-0-

Фота БЕЛТА - Рэнхап.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі