Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 мая 2018, 17:19

Адкрыта рэгістрацыя на Мінскі паўмарафон-2018

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыта рэгістрацыя на Мінскі паўмарафон, які адбудзецца 9 верасня. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кожны можа з 7 мая на працягу чатырох месяцаў падаць заяўку на ўдзел. Зрабіць гэта можна на афіцыйным сайце забегу www.minskhalfmarathon.by. У стартах плануюць прыняць удзел замежныя атлеты, а таксама розныя групы здаровага ладу жыцця, якія вядуць актыўную падрыхтоўку да забегу, у тым ліку каманда Dream team.

Як адзначыў старшыня БФЛА, распрацаваны макет медалёў маючых адбыцца спаборніцтваў. У 2018 годзе чакаецца каля 35 тыс. удзельнікаў.

Арганізатары загадзя, з панядзелка, 3 верасня, у ГЦ "Галерэя" плануюць выдаваць нумары ўдзельнікаў забегу.

Значна павялічаны прызавы фонд Мінскага паўмарафону - $50 тыс. "Асноўная частка прызавых будзе размеркавана паміж лепшымі ў паўмарафоне на 21,1 км сярод мужчын і жанчын, - падкрэсліў Вадзім Дзевятоўскі. - Разам з тэлегледачамі і карыстальнікамі сацсетак колькасць тых, хто цікавіцца Мінскім паўмарафонам, дасягае амаль мільёна чалавек".

Тэлеканал "Беларусь 5" плануе правесці прамую трансляцыю паўмарафону.

Старт на 5,5 км і 10 км будзе дадзены ў 12.00, паўмарафон (21,1 км) пачнецца ў 9.00.

Дзякуючы павелічэнню прызавога фонду чакаецца яшчэ больш упартая барацьба за лідзіруючыя месцы. "У федэрацыю прыходзяць ужо заяўкі з розных краін, у тым ліку і ад моцных бегуноў з-за мяжы. Цікавасць да нашага паўмарафону высокая задоўга да старту. Гэта вынік работы, якая была праведзена за мінулыя тры гады. Чакаем, што колькасць моцных бегуноў павялічыцца, і Мінску ўдасца паспаборнічаць за яшчэ больш высокі міжнародны статус паўмарафону ў будучым. Для гэтага ёсць усе перадумовы", - адзначыў кіраўнік БФЛА.

Школьнікам, студэнтам, пенсіянерам, людзям з абмежаванымі магчымасцямі, ліквідатарам аварыі на ЧАЭС і ветэранам ВАВ у час рэгістрацыі не трэба плаціць узнос на дыстанцыі 5,5 км.

У 2018 годзе Мінскі паўмарафон будзе праведзены чацвёрты раз. У 2017 годзе ў ім удзельнічалі каля 30 тыс. чалавек.

Мінскі паўмарафон мае бронзавы лэйбл Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а таксама пяць зорак якасці і бяспекі забегаў Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі