Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лютага 2018, 15:15

АБФФ адмовілася разглядаць заяву "Крумкачоў" на выдачу ліцэнзіі ў вышэйшую лігу

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыяй "Беларуская федэрацыя футбола" адмоўлена ў разглядзе заявы на выдачу ліцэнзіі АБФФ "Вышэйшая ліга" футбольнаму клубу "Крумкачы". Такая інфармацыя апублікавана ў афіцыйнай заяве на сайце АБФФ, паведамляе БЕЛТА.

ФК "Крумкачы" ўжо трэці раз з'яўляецца саіскальнікам ліцэнзіі АБФФ "Вышэйшая ліга". "У ходзе папярэдніх сезонаў АБФФ неаднаразова ішла на ўступкі і ўсяляк падтрымлівала маладую каманду. На жаль, гэтыя крокі не пасадзейнічалі развіццю, а наадварот прывялі да пагаршэння стану спраў у клубе", - гаворыцца ў афіцыйнай заяве федэрацыі.

Таксама падкрэсліваецца, што ў бягучым годзе сітуацыя дасягнула крытычнай кропкі. Нягледзячы на спробы паказаць дадатную дынаміку пагашэння запазычанасцей у СМІ, сумарны доўг футбольнага клуба складае каля Br600 тыс.

У камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ да гэтага часу не прадастаўлены поўны пакет дакументаў, неабходных для атрымання ліцэнзіі. "Такое непрадастаўленне дакументаў і фактычны зрыў працэсу ліцэнзавання з'яўляецца беспрэцэдэнтным, - адзначаецца ў заяве. - У папярэднія гады такіх парушэнняў не было ні ў аднаго клуба саіскальніка ліцэнзіі АБФФ "Вышэйшая ліга". Такім чынам, было прынята рашэнне не прымаць да разгляду заяву ФК "Крумкачы" на выдачу такой ліцэнзіі.

У АБФФ нагадалі, што па выніках пасяджэння Камітэта па статусе і пераходах футбалістаў ад 2 лютага 2018 года на ФК "Крумкачы" была накладзена забарона на рэгістрацыю новых футбалістаў. Заявы аб запазычанасці па зарплаце напісалі 12 футбалістаў і прадстаўнікоў трэнерскага штаба. Камітэт прадаставіў час на пагашэнне запазычанасцей да 21 лютага. На гэты момант заявы анулявалі толькі шэсць чалавек з 12. Да гэтага часу застаюцца даўгі перад былым галоўным трэнерам Уладзімірам Пяценкам. Акрамя таго, на мінулым тыдні паступілі заявы яшчэ ад аднаго прадстаўніка трэнерскага штаба і трох футбалістаў клуба, уключаючы Арцёма Чалядзінскага.

Вышэйшая ліга футбольнага чэмпіянату Беларусі налічвае 16 каманд. У сувязі з існуючай сітуацыяй застаецца пад пытаннем, хто стане 16-м удзельнікам будучага сезона.

Тым не менш, сёння ў сталічным Доме футбола адбылася жараб'ёўка чэмпіянату краіны ў вышэйшай лізе. У першым туры, матчы якога пройдуць 30-31 сакавіка і 1 красавіка, сустрэнуцца: "Дынама-Мінск" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Іслач" (Мінскі раён) - 16-я каманда; "Гарадзея" - "Днепр" (Магілёў), "Гомель" - "Слуцк", "Нёман" (Гродна) - "Віцебск", "Шахцёр" (Салігорск) - "Дынама-Брэст", "Прамень" (Мінск) - ФК "Мінск", БАТЭ (Барысаў) - "Смалявічы".

Афіша матчаў другога тура (6-8 красавіка) выглядае так:

"Тарпеда-БелАЗ" - "Смалявічы",

ФК "Мінск" - БАТЭ,

"Дынама-Брэст" - "Прамень",

"Віцебск" - "Шахцёр",

"Слуцк" - "Нёман",

"Днепр" - "Гомель,

16-я каманда - "Гарадзея",

"Дынама-Мінск" - "Іслач".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі