Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 жніўня 2017, 14:49

Абаронца Дзмітрый Знахарэнка падпісаў двухбаковы кантракт з ХК "Дынама-Мінск"

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выхаванец гомельскай школы хакея абаронца Дзмітрый Знахарэнка падпісаў двухбаковы кантракт з мінскім "Дынама". Пагадненне разлічана на адзін сезон, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе клуба.

Для Дзмітрыя Знахарэнкі, якому 4 жніўня споўніцца 24 гады, наступны сезон стане ўжо трэцім у складзе "зуброў". Усяго ў Кантынентальнай хакейнай лізе ён правёў 53 матчы, у якіх набраў 5 бамбардзірскіх балаў (1 гол і 4 рэзультатыўныя перадачы). З пачатку цяперашняга вучэбна-трэніровачнага збору гэтага міжсезоння Знахарэнка знаходзіўся на пробным кантракце і змог паспяхова прайсці прагляд, у тым ліку добра выступіўшы на Кубку Мінска.

У хуткім часе мінскае "Дынама" адправіцца ў Рыгу, дзе прыме ўдзел у розыгрышы Кубка латвійскіх чыгунак. Сапернікамі каманды Гордзі Дуаера будуць хакеісты рыжскага "Дынама" (13 жніўня), яраслаўскага "Лакаматыва" (14 жніўня) і казанскага "Ак Барса" (16 жніўня).

Стартавы паядынак 10-га чэмпіянату КХЛ мінчане правядуць 23 жніўня на лёдзе "Мінск-Арэны" супраць фінскага "Ёкерыта" з Хельсінкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі