Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 жніўня 2017, 17:21

Абаронца Джасцін Грэй пакідае баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск"

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін з вядучых абаронцаў Джасцін Грэй пакідае баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе сталічнай каманды.

У радах "драконаў" 33-гадовы амерыканскі баскетбаліст правёў тры сезоны. Джасцін Грэй прыйшоў у "Цмокі" ў сезоне 2014/2015. Усяго ў складзе "Цмокаў" ён правёў 62 матчы ў Адзінай Лізе ВТБ. Джасцін Грэй тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі і двойчы выйграваў Кубак краіны. Сваю кар'еру баскетбаліст прадоўжыць у румынскай камандзе.

Акрамя таго, сталічны клуб падпісаў кантракт з форвардам Максімам Салашам. Беларус перайшоў у "Цмокі-Мінск" з польскага "Кутна", дзе правёў 22 сустрэчы ў чэмпіянаце Польшчы.

"Цмокі" правядуць першы матч у Адзінай Лізе ВТБ 19 верасня ў Косава супраць "Сігал Прышціны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі