Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Спорт

Апошнія навіны
Усе навіны
У час гульні
Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі ніжагародскае "Тарпеда" ў матчы чэмпіянату КХЛ
18 кастрычніка 2017
Мінчане пачалі сустрэчу вельмі актыўна і прымусілі сапернікаў адбівацца і парушаць правілы. Праўда, з трох гасцявых выдаленняў запар "зубры" змаглі скарыстаць толькі першае - на 5-й мінуце лік адкрыў Куінтан Хаўдэн.
Вызначыліся еўрапейскія пары плэй-оф за выхад у фінал футбольнага ЧС-2018
17 кастрычніка 2017
Яшчэ два ўладальнікі пуцёвак на сусветнае першынство вызначацца пасля міжкантынентальных стыкавых паядынкаў: Гандурас - Аўстралія, Перу - Новая Зеландыя, а таксама пасля фінішу кваліфікацыйнага этапу ў Афрыцы.
Іспанскі "Лагронья" будзе сапернікам гандбалістаў мінскага СКА ў 3-м раўндзе кваліфікацыі Кубка ЕГФ
17 кастрычніка 2017
Першы паядынак за выхад у групавую стадыю другога па рангу кантынентальнага турніру віцэ-чэмпіёны Беларусі правядуць у Мінску 18 або 19 лістапада, у адказ - 25 або 26 лістапада на пляцоўцы сапернікаў.
Ігракі "Рэала" гатовы да матчу з "Тотэнхэмам"
"Рэал" прыме "Тотэнхэм", "Манчэстэр Сіці" сустрэнецца з "Напалі" ў 3-м туры футбольнай Лігі чэмпіёнаў
17 кастрычніка 2017
Дзеючы пераможца самага прэстыжнага кантынентальнага турніру мадрыдскі "Рэал" прыме на "Сант'яга Бернабеу" англійскі "Тотэнхэм". Лідар групы F англійскі "Манчэстэр Сіці" мае намер прадоўжыць пераможную серыю ў дамашнім матчы з італьянскім "Напалі".
Вера Лапко. Фота Беларускай тэніснай федэрацыі
Беларуска Вера Лапко выйшла ў другі круг тэніснага Кубка Крамля
17 кастрычніка 2017
Беларуска, якая прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, упэўнена перайграла ў двух сэтах прадстаўніцу Бельгіі Марыну Занеўскую (119) - 6:2, 6:3.
Фота з архіва
Сустрэчай з ніжагародскім "Тарпеда" мінскае "Дынама" завершыць чарговую дамашнюю серыю чэмпіянату КХЛ
17 кастрычніка 2017
Мінскія "зубры" гуляюць вельмі няроўна, чаргуючы перамогі з паражэннямі. У папярэдняй гульні дынамаўцы ўступілі гасцям з "Сочы" - 1:3, перад гэтым з такім жа рэзультатам узялі верх над ніжнякамскім "Нафтахімікам".
У час матчу. Фота ФК "Гомель"
"Тарпеда-БелАЗ" адолела "Гомель" у апошнім матчы 25-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
17 кастрычніка 2017
Гуляючы ў гасцях, тарпедаўцы захавалі свае вароты, а ў самым пачатку другой палавіны армянскі легіянер жодзінцаў Камо Аганесян забіў адзіны гол у гэтай сустрэчы.
Аляксандра Сасновіч. Фота з архіва
Беларуска Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала ў розыгрышы Кубка Крамля
17 кастрычніка 2017
Беларуска ў першым паядынку перамагла венгерскую тэнісістку Тымею Бабаш (45) - 1:6, 7:6 (7:3), 6:4. Наступнай саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе 13-я ракетка планеты Крысціна Младзенавіч з Францыі.
Зборная Грузіі. Фота Грузінскай федэрацыі футбола
Футбалісты зборнай Беларусі завершаць сезон гасцявым спарынгам з камандай Грузіі
16 кастрычніка 2017
Нацыянальныя зборныя Беларусі і Грузіі сустракаліся паміж сабой двойчы ў адборачным турніры чэмпіянату свету - 2014, абмяняўшыся дамашнімі перамогамі.
Вера Лапко. Фота Беларускай тэніснай федэрацыі
Беларуская тэнісістка Вера Лапко выйшла ў асноўную сетку Кубка Крамля ў Маскве
16 кастрычніка 2017
У вырашальным паядынку кваліфікацыі Лапко, якая займае 167-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла прадстаўніцу Аўстраліі Арыну Радзівонаву, у якой 122-я пазіцыя, - 6:4, 6:3.
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.