Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Спорт

З мячом Віталь Радзівонаў. Фота ФК БАТЭ Форвард ФК БАТЭ Віталь Радзівонаў завяршае гульнявую кар'еру
Адзін з лепшых форвардаў у гісторыі БАТЭ так пракаменціраваў сваё рашэнне: "Надышоў час аб'явіць, што мінулы год стаў для мяне апошнім у якасці футбаліста БАТЭ. Хачу сказаць вялікі дзякуй усім тым, хто знаходзіўся побач са мной на працягу ўсяго гэтага шляху, дапамагаў мне, а часам нават ствараў нейкія перашкоды, якія толькі дабаўлялі мне матывацыі".
Апошнія навіны
Усе навіны
Гандбалісты зборнай Беларусі. Фота EHF
Гандбалісты зборнай Беларусі завершаць першы этап ЧЕ сустрэчай з французамі
10:11
У Харватыі ў заключным паядынку папярэдняй групы В падапечных Юрыя Шаўцова трэба будзе сустрэцца з дзеючым чэмпіёнам планеты камандай Францыі.
Аляксандра Сасновіч
Беларуска Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/32 фіналу AustralianOpen
10:02
Мінулай ноччу ў паядынку першага раўнда адзіночнага разраду Сасновіч, якая займае 56-е месца ў сусветным рэйтынгу, перайграла амерыканку Крысціну Макхейл (73-і нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:3, 6:2.
Беларусы паўторна прайгралі ў спарынгах зборнай Ірана па міні-футболе
09:00
У Тэгеране беларусы амаль ні ў чым не ўступалі лепшай дружыне Азіі, прайграўшы з мінімальнай розніцай у ліку - 1:2.
На пярэднім плане - аўтамабіль Сяргея Вязовіча. Фота МАЗ
Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" падала пратэст на рашэнне арбітраў аб пакаранні беларускага экіпажа на "Дакары"
Учора 19:54
Пілот МАЗа Сяргей Вязовіч быў прыцягнуты да адказнасці пасля чацвёртага этапу ралі, у час якога грузавы аўтамабіль пашкодзіў пазадарожнік Toyota.
Уле-Эйнар Б'ёрндален
Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Б'ёрндален не выступіць на зімовых Гульнях у Пхёнчхане
Учора 16:28
Праслаўлены біятланіст не выканаў унутрыкамандныя крытэрыі адбору. У скарбонцы Б'ёрндалена 13 узнагарод рознай вартасці шасці зімовых Гульняў.
З мячом Віталь Радзівонаў. Фота ФК БАТЭ
Форвард ФК БАТЭ Віталь Радзівонаў завяршае гульнявую кар'еру
Учора 16:07
Адзін з лепшых форвардаў у гісторыі БАТЭ так пракаменціраваў сваё рашэнне: "Надышоў час аб'явіць, што мінулы год стаў для мяне апошнім у якасці футбаліста БАТЭ. Хачу сказаць вялікі дзякуй усім тым, хто знаходзіўся побач са мной на працягу ўсяго гэтага шляху, дапамагаў мне, а часам нават ствараў нейкія перашкоды, якія толькі дабаўлялі мне матывацыі".
У час матчу. Фота Беларускай асацыяцыі міні-футбола
Зборная Беларусі па міні-футболе ўступіла Ірану ў гасцявым таварыскім матчы
Учора 15:42
Ужо ў першым тайме гаспадары тройчы паразілі вароты Аляксандра Мароза. Вячаслаў Шчарбачэня, які змяніў яго на апошнім рубяжы абароны, прапусціў два мячы.
Арына Сабаленка
Арына Сабаленка ўзнялася на 66-е месца ў рэйтынгу WTA, Аляксандра Сасновіч апусцілася на 3 пазіцыі
Учора 12:24
На мінулым тыдні Арына была на 69-й пазіцыі, а пасля турніру ў аўстралійскім Хобарце, дзе яна дайшла да чвэрцьфіналу, узнялася на 3 радкі вышэй, набраўшы 943 ачкі.
У час матчу Беларусь - Нарвегія. Фота EHF
Беларусы ўступілі нарвежцам, французы перамаглі аўстрыйцаў на чэмпіянаце Еўропы па гандболе
Учора 11:59
Каманда Юрыя Швяцова сустракалася з гандбалістамі Нарвегіі і ўступіла з лікам 28:33 (12:15). Самым рэзультатыўным у складзе прайграўшых стаў Арцём Каралёк, які закінуў 5 мячоў.
Фота IIHF
Хакеісты "Юнацтва" перамаглі "Намадаў" і трэці раз у гісторыі заваявалі Кантынентальны кубак
Учора 11:35
Падапечныя Міхаіла Захарава правялі паядынак без сур'ёзных памылак, не дазволіўшы саперніку перахапіць ініцыятыву, да чаго былі перадумовы ўжо ў першым перыядзе.
Загрузіць яшчэ
або перайсці на старонку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рэпетыцыйнае тэсціраванне Вынікі РТ, рашэнні заданняў тэста і іх аналіз для выканання работы над памылкамі, другую кансультацыйную інфармацыю можна атрымаць на сайце РІКВ па асабістым кодзе ўдзельніка тэсціравання.