Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Спорт

Апошнія навіны
Працэсія Божага цела ў Мінску
Учора 11:40 Фотарэпартаж
Усе навіны
Дзмітрый Баскаў з юным хакеістам
Спецыялісты хакейных спартшкол БФСТ "Дынама" і "Юнацтва" будуць кансультаваць калег з рэгіёнаў
26 мая 2017
На пасяджэнні 25 мая ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця хакея з шайбай абмяркоўваўся і стан спраў у дзіцяча-юнацкіх школах.
Вікторыя Галубіч і Аляксандра Сасновіч. Фота з архіва
Аляксандра Сасновіч згуляе з Вікторыяй Галубіч на старце "Ралан Гарос"
26 мая 2017
У гэтым сезоне Сасновіч і Галубіч двойчы сустракаліся і абодва разы перамагала беларуская тэнісістка: на турніры ў Швейцарыі (6:1, 6:4) і ў Мінску ў матчы Кубка Федэрацыі (6:3, 5:7, 7:5).
Фота БФВ
Беларускія валейбалісты атрымалі перамогу над Нарвегіяй у кваліфікацыі да ЧС
26 мая 2017
Адборачны турнір групы Е праходзіць у Заграбе. Пасля паражэння ад фаварытаў спаборніцтваў і пераможцаў Сусветнай лігі-2016 сербаў (0:3), падапечныя Аляксандра Сінгаеўскага набралі першыя ачкі.
Какеісты "Пітсбурга" перамаглі. Фота AFP
Хакеісты "Пітсбурга" перамаглі ў авертайме "Атаву" і выйшлі ў фінал Кубка Стэнлі
26 мая 2017
У фінале Усходняй канферэнцыі "пінгвінам" давялося прыкласці максімум намаганняў, каб выйсці ў вырашальную стадыю. Адным з герояў сустрэчы стаў нападаючы "Пітсбурга" Крыс Куніц.
Юныя гандбалісты Мінска і Мінскай вобласці выйгралі турнір "Імклівы мяч"
26 мая 2017
У вырашальным паядынку турніру сярод юнакоў 2004-2005 гадоў нараджэння гандбалісты Мінска ўпэўнена перайгралі каманду Брэсцкай вобласці - 34:10.
Беларускія баскетбалісткі выйгралі турнір памяці Халіпскага
26 мая 2017
У заключным паядынку на пляцоўцы мінскага Палаца спорту каманда Наталлі Трафімавай упэўнена перайграла зборную Вялікабрытаніі з лікам 77:55 (19:10, 19:14, 23:11, 16:20).
Неабходна абавязаць прафесійныя клубы ўключаць у склад маладых хакеістаў - Захараў
26 мая 2017
"Усё пачынаецца з дзіцячага хакея. Трэніровачны працэс вельмі слабы. Адмянілі правіла, згодна з якім два маладыя ігракі (да 20 гадоў) павінны быць уключаны ў склад на матч прафесійнага клуба ў чэмпіянаце Беларусі. Навошта гэта зрабілі, для мяне да гэтага часу застаецца загадкай", - лічыць Міхаіл Захараў.
ФК "Манчэстэр Юнайтэд" папоўніў калекцыю галоўных еўрапейскіх трафеяў
25 мая 2017
"Манчэстэр Юнайтэд" намаганнямі Поля Погба змог адкрыць лік ужо на 18-й хвіліне матчу. Пасля перапынку на 48-й хвіліне Генрых Мхітаран ударам праз сябе павялічыў перавагу ў ліку - 2:0.
Хакеістаў у Беларусі пачнуць рыхтаваць з шасці гадоў
25 мая 2017
"Раней у нас была практыка набору ў школы дзяцей з сямі гадоў. Міністэрства аховы здароўя, Мінспорту, Мінадукацыі з улікам меркавання спецыялістаў прыйшлі да таго, што магчыма пачаць падрыхтоўку з шасці. Гэта і сусветны вопыт", - сказаў Сямён Шапіра.
У час матчу. Фота ГК СКА
Гандбалісты БГК у авертайме перамаглі СКА ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі
25 мая 2017
Асноўны час гульні ў мінскім палацы спорту "Уручча" завяршыўся ўнічыю - 27:27. У ходзе матчу дзеючы чэмпіён краіны БГК вёў у ліку ў тры мячы, аднак за пяць мінут да завяршэння другога тайму армейцы змаглі вярнуць інтрыгу - 23:23.
Загрузіць яшчэ
або перайсці на старонку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Больш за 350 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў адпачнуць гэтым летам у аздараўленчых лагерах Беларусі.