Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2016, 10:51

Звестак аб пацярпелых у Ніцы беларусах пакуль няма

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звестак аб пацярпелых у Ніцы беларусах пакуль няма, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар па консульскіх пытаннях пасольства Беларусі ў Францыі Ілья Капітан.

"На гэты момант звесткі аб наяўнасці загінулых або параненых грамадзян Беларусі адсутнічаюць. Пасольства прадаўжае адсочваць сітуацыю, звязваецца з кампетэнтнымі органамі", - сказаў Ілья Капітан. Ён дадаў, што пакуль па дапамогу з грамадзян Беларусі ніхто не звяртаўся.

Як паведамлялася, у ноч з 14 на 15 ліпеня ў Ніцы грузавік пратараніў натоўп людзей, якія выйшлі на набярэжную паглядзець салют у гонар Дня ўзяцця Бастыліі. У выніку здарэння пацярпелі каля 150 чалавек, не менш за 80 грамадзян загінулі.

Паліцыя застрэліла вадзіцеля грузавіка. У аўтамабілі былі знойдзены гатовыя да прымянення выховыя рэчывы і зброя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі