Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 жніўня 2017, 15:23

Змяншэнне перапынкаў у школах не паўплывае на арганізацыю адукацыйнага працэсу - Мінадукацыі

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змяншэнне перапынкаў у школах не паўплывае на арганізацыю адукацыйнага працэсу. Аб гэтым заявіла сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з санітарнымі нормамі і правіламі, працягласць перапынку паміж зменамі з новага навучальнага года зменшыцца. Гэта, паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення, ніякім чынам не паўплывае на арганізацыю адукацыйнага працэсу, паколькі перапынак паміж зменамі патрэбны, каб падрыхтаваць установу адукацыі і кабінеты для другой змены. "Што датычыцца харчавання, то тымі ж санітарнымі нормамі вызначана, што ва ўстановах адукацыі павінна быць прадугледжана не менш за два вялікія перапынкі для прыёму ежы вучнямі. Колькасць такіх перапынкаў можа быць павялічана з улікам спецыфікі ўстановы адукацыі і ўмяшчальнасці абедзеннай залы. У гэтым плане пытанняў быць не павінна", - падкрэсліла Ірына Каржова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі