Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2017, 18:08

Змяненні ўносяцца ў работу мінскага метро 22-25 красавіка

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У работу сталічнай падземкі 22-25 красавіка ўносяцца змяненні, паведамілі БЕЛТА ў КУП "Мінскі метрапалітэн".

22 красавіка метро будзе працаваць па графіку суботняга дня, але з карэкціроўкай графіка руху паяздоў. Так, з 7.00 і да 9.00 інтэрвал паміж саставамі на абедзвюх лініях складзе 3 мінуты, а з 9.00 і да 19.00 - 5-6 мінут. Пасля 19.00 рух паяздоў вернецца ў звычайны графік суботняга дня.

23, 24 і 25 красавіка паязды пойдуць па графіку нядзельнага дня.

"У выпадку магчымага павелічэння пасажырапатоку ў метрапалітэне прадугледжаны адпаведны рэзерв па абедзвюх лініях для аператыўнага падключэння да перавозак", - паведамілі на прадпрыемстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі