Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2017, 17:49

Змяненні ў дэкрэт аб сацыяльным утрыманстве ў адносінах да бацькоў дзяцей да 7 гадоў уступаюць у сілу з 2017 года

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нормы дэкрэта нумар 1, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у дэкрэт ад 2 красавіка 2015 года нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", у адносінах да бацькоў дзяцей да 7 гадоў уступаюць у сілу з 2017 года. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення комплекснага аналізу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Юшкевіч на брыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

У адпаведнасці з дэкрэтам нумар 1 будуць прызнавацца ўдзельнікамі фінансавання дзяржаўных расходаў толькі грамадзяне, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў, пры ўмове, што дзіця ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў не атрымлівае дашкольную адукацыю.

Таццяна Юшкевіч растлумачыла, што інфармаваць аб тым, што дзіця наведвала дзіцячы сад, будуць самі ўстановы адукацыі. Яна выказала надзею, што да 2018 года інфармацыйная база плацельшчыкаў збору будзе сфарміравана і верагоднасць памылак будзе мінімізавана.

"Абмяркоўвалася мноства варыянтаў у адносінах да сем'яў з дзецьмі, гучалі розныя меркаванні. Але прынята прапанова, якая і адлюстравана ў дэкрэце нумар 1", - дадала прадстаўнік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі