Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2018, 10:20

Змякчэнне пакарання і дэкрыміналізацыя істотнага ўплыву на наркасітуацыю не акажуць - Шуневіч

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змякчэнне пакарання і дэкрыміналізацыя істотнага ўплыву на наркасітуацыю не акажуць. Аб гэтым 22 мая ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, паведамляе БЕЛТА.

Ігар Шуневіч адзначыў, што Міністэрства ўнутраных спраў паслядоўна і аргументавана выступае супраць змякчэння крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў, грунтуючыся на доўгатэрміновым прагнозе развіцця наркасітуацыі ў краіне. "Беларускае заканадаўства сёння эфектыўнае. Змякчэнне пакарання і дэкрыміналізацыя істотнага ўплыву на наркасітуацыю не акажуць. Выбраны сёння вектар дзяржпалітыкі ў сферы процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў - вельмі эфектыўны і дзейсны рычаг, які дазволіў стабілізаваць наркасітуацыю ў краіне", - падкрэсліў міністр.

Паводле яго слоў, аб эфектыўнасці работы МУС і ў цэлым усёй сістэмы дзяржабароны насельніцтва ад наркапагрозы сведчаць лічбы статыстыкі: на 30 працэнтаў знізілася колькасць выяўляемых нарказлачынстваў, у шэсць разоў павялічыўся аб'ём канфіскаваных наркотыкаў, у тры разы зменшылася колькасць перадазіровак (сярод падлеткаў - у 22 разы), зменшылася колькасць лятальных выпадкаў. "Гэта адчувальныя вынікі. Заканадаўства, якое сфарміравана і дзейнічае сёння, адпавядае тым выклікам і пагрозам, якія нясе ў сабе наркасітуацыя. Што датычыцца змяненняў закона, то мы - салдаты правапарадку, які будзе загад - роўна закон, такі закон і загад мы будзем выконваць", - сказаў на заканчэнне Ігар Шуневіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі