Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лютага 2018, 19:11

Жыллё ў Беларусі будзе праектавацца з улікам адасобленага міні-асяроддзя - Чорны

16 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У перспектыве ўсе жылыя дамы і комплексы ў Беларусі будуць праектавацца з улікам стварэння вакол іх адасобленага міні-асяроддзя. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр будаўніцтва і архітэктуры Анатоль Чорны ў час выязнога пасяджэння падагульняючай калегіі Мінбудархітэктуры.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі шматпавярховы дом з убудаваным на першым паверсе дзіцячым садам. Гэты дом з'яўляецца часткай жылога комплексу з адасобленым міні-асяроддзем. Такі аб'ект пакуль адзіны ў Беларусі.

Паводле слоў Анатоля Чорнага, у перспектыве ўсе жылыя кварталы ў краіне будуць праектавацца па такім прынцыпе. "Прыклад жылога масіву ўбачылі ў Гомелі. Цяпер перад будаўнікамі стаіць задача трансліраваць гэты вопыт на ўсе рэгіёны. Усё астатняе жыллё, якое будзем будаваць, стане праектавацца з улікам стварэння адасобленага міні-асяроддзя, толькі з такім падыходам", - сказаў міністр.

Эксперыментальны праект распрацаваны пры падтрымцы мясцовых органаў улады, рэалізацыяй займаўся Гомельскі домабудаўнічы камбінат.

Жылы комплекс складаецца з трох шматпавярховых дамоў, на першым паверсе аднаго з іх размешчаны дзіцячы сад на 60 месцаў. Прылеглая да дамоў тэрыторыя добраўпарадкавана ў адпаведнасці з самымі высокімі стандартамі. У прыватнасці, дзіцячая пляцоўка цалкам ізалявана ад аўтамабільнага руху, абсталяваны спартыўныя пляцоўкі, устаноўлены трэнажоры. Асаблівасці мае і знешні выгляд дамоў, якія ўваходзяць у комплекс: на іх фасадах зроблены ўстаўкі з керамаграніту, зашклёны ўваходныя групы, на сценах у пад'ездах мастацкі роспіс. Тым не менш усе гэтыя новаўвядзенні не паўплывалі на кошт жылля - Br920 за 1 кв. м. Большасць кватэр комплексу ўжо знайшлі сваіх гаспадароў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі