Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2016, 18:13

Жыллё па льготных крэдытах у 2017 годзе будзе ў асноўным будавацца для шматдзетных сем'яў - Качанава

28 кастрычніка, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Жыллё па льготных крэдытах у 2017 годзе будзе пераважна будавацца для шматдзетных сем'яў. Аб гэтым заявіла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава на сустрэчы з актывам Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанні забяспечанасці шматдзетных сем'яў жыллём разглядаліся ва ўрадзе, у тым ліку ў час абмеркавання фінансавання дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. І льготныя крэдыты, прадугледжаныя на 2017 год, у большай ступені будуць накіраваны на падтрымку гэтай катэгорыі чаргавікоў. Такім чынам, вырашыць жыллёвае пытанне змогуць каля 4 тыс. сем'яў", - адзначыла Наталля Качанава.

Усяго ў рэспубліцы на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў знаходзяцца каля 26 тыс. шматдзетных сем'яў, у тым ліку больш як 4 тыс. у Мінску. З іх амаль 19 тыс. сем'яў маюць права на ўключэнне ў склад ЖБСК.

"Пакуль забяспечыць усе шматдзетныя сем'і, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жылля, ільготнымі крэдытнымі рэсурсамі дзяржава не можа, для гэтага спатрэбіцца больш як Br700 млн. На 2017 год у бюджэце на льготнае крэдытаванне выдзелена Br160 млн. У першую чаргу на будаўніцтва будуць накіроўвацца тыя сем'і, якія знаходзяцца ў чарзе больш за тры гады", - сказала Наталля Качанава.

Яна падкрэсліла, што падтрымка шматдзетных сем'яў - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльнай сферы. Ужо цяпер можна гаварыць аб поспеху прымаемых мер. У Беларусі ўпершыню з 1992 года колькасць народжаных перавысіла колькасць памерлых - па выніках студзеня-верасня бягучага года адзначаны натуральны прырост насельніцтва, які склаў 518 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі