Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 мая 2016, 09:01

Жураўкоў не выключае павышэння кошту навучання ў ВНУ

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў не выключае павышэння кошту навучання ў ВНУ. Аб гэтым ён паведаміў карэспандэнту БЕЛТА ў час Рэспубліканскай універсітэцкай суботы ў Мінску.

"Зразумела, некалі павышацца будзе (кошт навучання. - Заўвага БЕЛТА), таму што ўсе тарыфы ў нас у краіне растуць. Вырасла і стаўка першага разраду, камунальныя паслугі выраслі. Гэта значны артыкул расходаў і ва ўніверсітэтах", - сказаў Міхаіл Жураўкоў.

За кошт навучання адказвае асабіста рэктар кожнага ўніверсітэта. Цана фарміруецца зыходзячы з неабходных затрат на падрыхтоўку спецыяліста, растлумачыў міністр. "Я ўважліва сачу за затратамі ўніверсітэтаў. І, паводле прадстаўленых даных, на жаль, цяпер па платным навучанні практычна ўсе ВНУ маюць адмоўную рэнтабельнасць", - адзначыў міністр.

"У бліжэйшы час, я думаю, кожны ўніверсітэт уважліва разгледзіць гэта пытанне і прадставіць ужо новую цану зыходзячы з таго, каб навучанне не было стратным", - сказаў Міхаіл Жураўкоў.

Рэспубліканская ўніверсітэцкая субота, якая праходзіла 14 мая ў Мінску на тэрыторыі Палаца спорту, - гэта ўнікальная магчымасць азнаёміцца з перавагамі спецыяльнасцей і навучальных устаноў, задаць пытанні спецыялістам і правесці вольны час з карысцю для свайго будучага.

У час інтэрактыўнай прафарыентацыйнай выстаўкі кожны наведвальнік мог азнаёміцца з экспазіцыямі ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, даведацца непасрэдна ў студэнтаў аб перавагах навучальнай установы і перспектывах пасля яе заканчэння. Была арганізавана работа кансультацыйнага пункта, дзе спецыялісты Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў давалі растлумачэнні будучым абітурыентам адносна ўступнай кампаніі, правядзення ЦТ. Праходзілі забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы, майстар-класы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі