Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2017, 15:20

Жарко прапануе паступова зніжаць набор на навучанне ў ВНУ

15 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца паступова зніжаць набор на навучанне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Васіль Жарко па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

"Нам неабходна выбудоўваць правільную піраміду навучання. Яна ў нас крыху перавернутая", - адзначыў Васіль Жарко.

Ён растлумачыў, што на сённяшні дзень у краіне выпускнікоў ВНУ ў два разы больш, чым тых, хто завяршыў навучанне ва ўстановах, што прадастаўляюць сярэднюю спецыяльную і прафесійна-тэхнічную адукацыю. "Трэба наадварот выбудоўваць, каб у ВНУ ішоў чалавек найбольш адукаваны, падрыхтаваны, - сказаў віцэ-прэм'ер. - Таму мы, напэўна, будзем паціху змяншаць колькасць паступаючых у ВНУ, а даваць больш месц для пастулення на прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю. Каб чалавек, калі завяршыў навучанне ў каледжы, разумеў, куды ідзе, і паступаў у ВНУ нават няхай на завочную, але скарочаную форму навучання".

Васіль Жарко таксама заявіў аб неабходнасці правесці атэстацыю і праверыць на адпаведнасць ліцэнзійным патрабаванням усе ВНУ Беларусі. "У краіне 51 ВНУ. З іх 9 - прыватнай формы ўласнасці і 42 дзяржаўныя. І я разумею, што іх, напэўна, для нашай невялікай краіны і многа", - заўважыў віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі