Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2016, 13:51

Жаночае беспрацоўе ў Беларусі зніжаецца

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на канец жніўня бягучага года ў агульнай колькасці зарэгістраваных беспрацоўных жанчыны складалі 32,5 працэнта (год таму гэты паказчык быў 34 працэнты). Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец жніўня бягучага года склала 42,6 тыс. чалавек - гэта на 7,1 працэнта менш, чым на канец жніўня мінулага года, і на 5 працэнтаў менш, чым на канец ліпеня бягучага года. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец жніўня 2016 года, як і на канец жніўня 2015 года, складаў 1 працэнт ад эканамічна актыўнага насельніцтва рэспублікі.

У студзені-жніўні на ўлік было пастаўлена 166,2 тыс. чалавек, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні, з іх прызнана беспрацоўнымі 113,6 тыс. чалавек, або 68,4 працэнта ад колькасці тых, хто звярнуўся. Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 112,4 тыс. чалавек, у тым ліку 71,7 тыс. беспрацоўных, або 63,8 працэнта ад колькасці ўсіх працаўладкаваных.

На канец жніўня бягучага года на 100 заяўленых вакансій прыпадала 114 беспрацоўных, зарэгістраваных у дзяржслужбе занятасці (на канец жніўня 2015 года - 166 чалавек).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі