Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2017, 19:37

Жанчын года - 2016 назавуць 18 сакавіка

17 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года - 2016" пройдзе ў Мінску 18 сакавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускім саюзе жанчын.

У конкурсе шэсць намінацый, якія перыядычна мяняюцца. Так, на гэты раз з улікам правядзення Года навукі ўведзена намінацыя "Жанчына ў навуцы". Таксама назавуць імёны найбольш паспяховых жанчын у намінацыях "За лідарства і паспяховае кіраўніцтва", "За выхаванне дзяцей і моладзі", "За ўклад у развіццё духоўнасці і культуры", "За ўклад у развіццё вёскі", "Паспяховы старт і надзея Беларускага саюза жанчын".

Асноўныя крытэрыі для ўдзелу ў конкурсе - дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці, выхаванні дзяцей і моладзі, уклад у развіццё вёскі, духоўнасці і культуры, навукі. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўніцы розных рэгіёнаў краіны.

Конкурс праводзіцца дзявяты раз. Яго асноўная задача - адлюстраваць высокую ролю жанчын у сучасным грамадстве, іх уклад ва ўмацаванне сям'і, а таксама сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў улады, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі