Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2017, 19:14

Збор на фінансаванне дзяржрасходаў выплацілі больш за 54 тыс. беларусаў

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збор на фінансаванне дзяржрасходаў выплацілі больш за 54 тыс. беларусаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Паводле апошніх даных, збор выплацілі больш за 54 тыс. грамадзян, у бюджэт паступіла Br16,3 млн. Пры гэтым значная колькасць грамадзян звярнулася ў мясцовыя органы ўлады з заявамі аб вызваленні ад выплаты збору.

У Міністэрстве па падатках і зборах удакладнілі, што грамадзяне прадаўжаюць прадстаўляць даныя, у тым ліку праз інтэрнэт, што яны знаходзяцца за мяжой і не з'яўляюцца плацельшчыкамі збору. МПЗ будзе разглядаць гэтыя даныя і прымаць рашэнне аб магчымым вызваленні ад выплаты збору.

За нявыплату або нясвоечасовую выплату збору прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. У такім выпадку складаецца пратакол і накіроўваецца на разгляд у суд, які прымае рашэнне або аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь (адна БВ цяпер складае Br23), або аб прымяненні адміністрацыйнага арышту.

У выпадку прымянення адміністрацыйнага арышту грамадзянін у абавязковым парадку прыцягваецца да грамадска карысных работ. Калі ён адбудзе адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненнем да працы, то сума збору лічыцца выплачанай. Адміністрацыйны арышт можа накладацца на тэрмін да 15 сутак.

Дэкрэт нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" прыняты 2 красавіка 2015 года. Асноўнай мэтай дэкрэта з'яўляецца стымуляванне працаздольнага насельніцтва да працы і папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі