Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2017, 14:23

Завочнае навучанне ў Беларусі можа стаць у асноўным платным

15 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Завочнае навучанне ў Беларусі можа стаць у асноўным платным. Адпаведная прапанова абмяркоўвалася ў час рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэм'ерам Васілём Жарко і міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абмяркоўвалі пытанні завочнага навучання. Дзяржаўная камісія ўнесла прапанову, што завочнае навучанне ў асноўным павінна быць платнае. Для выпускнікоў сярэдніх школ - толькі праз год стажу работы, каб выпускнік меў навыкі і разумеў, на каго ён ідзе, каб нейкая спецыяльнасць ужо была выбрана. Па некаторых спецыяльнасцях завочнае навучанне можа быць таксама на бюджэтнай форме", - расказаў Васіль Жарко па выніках сустрэчы.

Віцэ-прэм'ер адзначыў розніцу ва ўзроўні падрыхтоўкі на дзённым і завочным аддзяленнях. "На завочнае аддзяленне, я лічу, павінны ісці свядома тыя, хто прайшоў ступені або ПТВ, або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, каледжа", - растлумачыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі