Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2018, 19:33

Заснаваны Клуб рэдактараў Беларусі і Расіі

13 лістапада, Камянецкі раён /Кар. БЕЛТА/. Заснаваны Клуб кіраўнікоў СМІ і экспертаў Беларусі і Расіі. Сімвалічна, што яго першае пасяджэнне адбылося ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Віскулі" ў Белавежскай пушчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска-расійскі Клуб галоўных рэдактараў заснаваны кіраўнікамі вядучых СМІ дзвюх краін. Сярод яго ўдзельнікаў - старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, старшыня праўлення ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Марат Маркаў, генеральны дырэктар ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Ігар Луцкі, галоўны рэдактар выдавецкага дома "Беларусь сёння" Дзмітрый Жук, генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва "Мінск-Навіны" Юрый Казіятка. Удзельнікамі мерапрыемства таксама сталі сузаснавальнік таварыства "Друзья-Сябры", генеральны дырэктар радыё "Гаворыць Масква" Уладзімір Мамантаў, дэкан Вышэйшай школы тэлебачання МДУ імя М.В. Ламаносава Віталь Траццякоў, галоўны рэдактар газеты "Комсомольская правда" Уладзімір Сунгоркін. Сузаснавальнікам новага прафесійнага аб'яднання выступіў Беларускі саюз журналістаў.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы, старшыня РГА "Белая Русь" Генадзь Давыдзька адзначыў актуальнасць ідэі Клуба рэдактараў. "Мы не палітыкі, але СМІ робяць палітыку. Аналіз падзей, вугал падачы інфармацыі цяпер маюць каласальнае значэнне. Мы жывём у перыяд, калі інфармацыя становіцца галоўнай прыладай. Таму кансалідацыя людзей, якія фарміруюць грамадскую думку, вельмі важна", - сказаў Генадзь Давыдзька.

"На мой погляд, няма лічога лепшага за прафесійны дыялог. Можна шмат гаварыць пра нейкія лозунгі, высокія матэрыі, але жыццё ўвесь час прапаноўвае новыя выклікі, ставіць задачы. Як гэта будзе гучаць у медыйных рэсурсах, залежыць, вядома, ад людзей, якіх называюць лідарамі грамадскай думкі. У сувязі з гэтым, мне здаецца, надзвычай важны такі адкрыты, прамы, шчыры дыялог паміж прадстаўнікамі, кіраўнікамі беларускіх і расійскіх СМІ", - падзяліўся меркаваннем першы намеснік генеральнага дырэктара ТАСС Міхаіл Гусман.

Удзельнікі мерапрыемства дамовіліся, што клуб будзе мець адкрыты характар. На пасяджэнні плануецца запрашаць вядучых палітыкаў і экспертаў дзвюх краін. Наступная сустрэча рэдактараў пройдзе ў Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі