Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2017, 19:54

Зась аб кантролі ўборачнай праваахоўнікамі: кампанія ў Беларусі праходзіць арганізавана

31 ліпеня, Стаўбцоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Уборачная кампанія ў Беларусі праходзіць арганізавана. Аб гэтым 31 ліпеня журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сельскагаспадарчым работам папярэднічала падрыхтоўка, у тым ліку з боку праваахоўнікаў. "У цэлым краіна ўступіла ва ўборачную кампанію даволі арганізавана", - адзначыў Станіслаў Зась.

Такі важны для аграрыяў этап не абыходзіцца без праблем, канстатаваў дзяржсакратар. Так, фіксуюцца выпадкі безгаспадарчасці, якія становяцца прычынай пашкоджання тэхнікі, страты часткі ўраджаю. Вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці, падкрэсліў ён.

Як паведамлялася, 27 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў праваахоўным органам пракантраляваць шэраг пытанняў уборачнай кампаніі.

Размова ідзе аб кантролі гатоўнасці тэхнікі, выкананні правіл яе эксплуатацыі, забеспячэнні захаванасці ўраджаю, барацьбе з невыкананнем працоўнай дысцыпліны, безгаспадарчасцю. Выкананню гэтых задач праваахоўнікі ў час уборачнай кампаніі павінны ўдзяляць асаблівую ўвагу, сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Станіслаў Зась 31 ліпеня наведаў дзве гаспадаркі ў Стаўбцоўскім раёне - "Аталезь-агра" і "Вішнявецкі-агра", дзе ацаніў стан і гатоўнасць да работ сельгастэхнікі, у тым ліку збожжаўборачных камбайнаў, паразмаўляў з кіраўнікамі і работнікамі гаспадарак.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі