Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лістапада 2017, 18:31

Зарплаты малодшаму медперсаналу і ўрачам-пачаткоўцам плануюць павысіць у Беларусі з 1 снежня

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зарплаты некаторым работнікам аховы здароўя плануюць павысіць у Беларусі з 1 снежня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Роберт Часнойць.

Галіновы прафсаюз разам з Міністэрствам аховы здароўя ва ўстаноўленым парадку ўнеслі прапановы па павелічэнні зарплаты нізкааплатным катэгорыям работнікаў аховы здароўя. Плануецца павысіць тарыфныя аклады малодшаму медперсаналу, а таксама ўрачам-пачаткоўцам, якія не маюць кваліфікацыйных катэгорый і вопыту работы. Павышэнне зарплаты закране спецыялістаў, якія працуюць у дзяржаўных установах аховы здароўя.

Рашэнне аб павелічэнні заработнай платы медыцынскім работнікам прымаецца на ўзроўні ўрада.

Сярэдні заработак па галіне са студзеня па верасень 2017 года павялічыўся ў сярэднім на 14 працэнтаў. Прычым у дактароў павелічэнне склала 12,7 працэнта, сярэдняга медперсаналу - 12,6 працэнта. За верасень сярэдні заработак у цэлым па сферы дасягнуў Br655,2, у тым ліку ўрачоў - Br1023 (пры каэфіцыенце сумяшчальніцтва 1,39), сярэдніх медыцынскіх работнікаў - Br646,5 (пры каэфіцыенце сумяшчальніцтва - 1,23).

Роберт Часнойць адзначыў, што пытанні павышэння зарплаты знаходзяцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя і галіновага прафсаюза, вядуцца пошукі крыніц і шляхоў яе павышэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі