Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Запасы вільгаці ў глебе і ўмерана цёплае надвор'е садзейнічаюць развіццю збожжавых - Белгідрамет

Грамадства 13.07.2018 | 16:41
Фота з архіва
Фота з архіва

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запасы вільгаці ў глебе і ўмерана цёплае надвор'е садзейнічаюць развіццю збожжавых і агародніны, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У першай дэкадзе ліпеня пасля інтэнсіўных дажджоў вільгацезабяспечанасць сельскагаспадарчых культур палепшылася. На большай частцы тэрыторыі краіны запасы вільгаці ў глебе пад збожжавымі культурамі добрыя. Гэта акажа станоўчы ўплыў на завяршальны этап фарміравання ўраджаю - у раёнах, дзе не пачалося выспяванне, у першую чаргу ў яравых культур, наліў зерня будзе больш працяглым. Умерана цёплае надвор'е ў спалучэнні з дастатковай колькасцю вільгаці спрыяльнае для кукурузы, караняплодаў, бульбы, агародніны, адрастання траў пасля ўкосу", - расказалі ў Белгідрамеце.

У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца дажджлівае надвор'е. Дзякуючы гэтаму сельгаскультурам будзе хапаць вільгаці. Аднак на цяжкіх гліністых глебах могуць павялічыцца плошчы з пераўвільгатненнем. На такіх участках пасевы больш схільныя да палягання, больш інтэнсіўна ідзе рост пустазелля, развіццё хвароб.

Дажджы ў бліжэйшыя дні будуць таксама ўскладняць уборку азімага рапсу і збожжавых культур.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).