Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2017, 13:54

Замежныя журналісты адзначаюць адкрытасць вучэння "Захад-2017"

20 верасня, Івацэвіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Замежныя журналісты, акрэдытаваныя для асвятлення сумеснага стратэгічнага вучэння "Захад-2017", адзначаюць яго адкрытасць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Другі этап вучэння на 174-м палігоне ВПС і войскаў ППА Даманаўскі прыехалі асвятляць амаль 50 прадстаўнікоў СМІ з Украіны, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Літвы, Латвіі, Эстоніі. Разам з калегамі за вучэннямі назірала журналіст з Нарвегіі Нора Тхорп Б'ёрнстад.

"Я думаю, што ўсё даволі адкрыта. Гэта вельмі важна. Мы гаварылі з калегамі з Нарвегіі, Швецыі - яны таксама задаволены", - сказала журналістка.

"Для нас было сюрпрызам тое, што мы атрымалі акрэдытацыю. Мы думалі, што гэта будзе вельмі цяжка, - адзначыла яна. - Мы рады тут быць. У Беларусі людзі вельмі гасцінныя".

Нора Б'ёрнстад працуе ў еўрапейскім друкаваным выданні і не спецыялізуецца на армейскай тэматыцы. Аднак, паводле слоў журналісткі, у Еўропе праяўляюць цікавасць да сумеснага стратэгічнага вучэння "Захад-2017", таму не прыехаць сюды было б памылкай.

19 верасня на 174-м вучэбным палігоне Даманаўскі задачы адпрацоўвала змешанае падраздзяленне ў складзе зенітнага ракетнага дывізіёна С-300 і зенітнай ракетнай батарэі "Аса" ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі вайсковай ППА. Згодна з задумай вучэння, падраздзяленне ўдзельнічала ў адбіцці групавых удараў авіяцыі праціўніка, якія імітаваліся палётамі двух верталётаў Мі-8 і чатырох самалётаў Як-130. Баявую стральбу па паветраных мішэнях паспяхова ажыццявілі дзве пары баявых машын "Аса" і разлікі ЗРК "Ігла". У сумесным вучэнні быў задзейнічаны асабовы склад разлікаў у колькасці 150 чалавек і 45 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

Сумеснае стратэгічнае вучэнне "Захад-2017" узброеных сіл Беларусі і Расіі праводзіцца з 14 па 20 верасня пад кіраўніцтвам начальнікаў генеральных штабоў узброеных сіл дзвюх краін. На тэрыторыі Беларусі задзейнічаны палігоны Лепельскі, Барысаўскі, Лосвіда, Асіповіцкі, два палігоны ВПС і войскаў ППА - Ружанскі і Даманаўскі, а таксама два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці - Дрэтунь і Глыбокае. У Расіі яно праходзіць на палігонах Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі ў Калінінградскай, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях. Колькасць асабовага складу, што ўдзельнічае ў вучэнні, - каля 12,7 тыс. ваеннаслужачых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі