Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 кастрычніка 2017, 09:29

Замежных турыстаў у Беларусь прыцягваюць яе прырода, культура і прыгажосць гарадоў

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежных турыстаў у Беларусь прыцягвае яе прырода, культура і прыгажосць гарадоў. Такое меркаванне выказала заснавальнік Клуба атэльераў і рэстаратараў Беларусі Маргарыта Дзянісава ў час ток-шоу "Ёсць пытанне" ў эфіры тэлеканала "БелРос", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Маргарыты Дзянісавай, згодна з апошнімі даследаваннямі, трыма прыярытэтамі наведвання Беларусі сталі яе прырода, культура і прыгажосць гарадоў. "Гэта датычыцца ўсіх рэгіёнаў нашай краіны, і гэта прыцягвае не толькі расіян, але і іншых замежных турыстаў", - сказала яна.

Згодна з рэйтынгам, апублікаваным брытанскім выданнем The Times, Мінск трапіў у топ-30 найбольш запатрабаваных месц, дзе можна правесці водпуск, заняўшы ў ім пятае месца. "Замежныя турысты традыцыйна высока цэняць чысціню, бяспеку і адносна нізкія цэны, выбіраючы Беларусь месцам правядзення свайго водпуску", - адзначыла Маргарыта Дзянісава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі