Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2017, 12:22

Замаразкі да мінус 2 градусаў чакаюцца па ўсходзе Беларусі ноччу 27 верасня

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замаразкі да мінус 2 градусаў чакаюцца па ўсходзе Беларусі ноччу 27 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераменная воблачнасць і без ападкаў. Раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца ўсходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе ў асобных раёнах чакаюцца слабыя замаразкі да нуля - мінус 2. Днём будзе 13-19 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі