Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 мая 2018, 18:33

"Залатой Літары" ўдастоены праект газеты "7 дней" "Узнагароды суверэннай Беларусі"

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект газеты "7 дней" "Узнагароды суверэннай Беларусі" ўдастоены "Залатой Літары" ў намінацыі "Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі", перадае карэспандэнт БЕЛТА з цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў ХІV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віншуючы пераможцаў і лаўрэатаў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк адзначыў, што гэты конкурс заахвочвае творчасць і ініцыятыўнасць. Ён перадаў статуэтку галоўнаму рэдактару газеты "7 дней" Наталлі Філіпоўскай.

Галоўны рэдактар газеты адзначыла, што гэта ўзнагарода - крыніца, якая натхніць на новыя творчыя праекты.

Аглядальнік аддзела па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Беларусі галоўнай рэдакцыі інфармацыі БЕЛТА Міхаіл Маціеўскі адзначаны дыпломам у намінацыі "Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі".-0-

Уладзімір Жаўняк уручае ўзнагароду Міхаілу Маціеўскаму'

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі