Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2019, 17:06

Заканадаўства па пытаннях абыходжання з жывёламі плануецца ўрэгуляваць

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца ўрэгуляваць заканадаўства, якое датычыцца пытанняў абыходжання з жывёламі. Аб гэтым праінфармавалі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адказваючы на пытанні, што паступілі да "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На сённяшні дзень пытанні абыходжання з жывёламі рэгулююцца правіламі ўтрымання дамашніх сабак, катоў, а таксама адлову безнаглядных жывёл у населеных пунктах, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў нумар 834 ад 4 чэрвеня 2001 года, ветэрынарнымі нормамі, згодна з якімі ажыццяўляецца адлоў безнаглядных жывёл, іх размяшчэнне ў пунктах часовага ўтрымання, пошук ранейшых або новых гаспадароў, вакцынацыя супраць шаленства. Адказнасць за парушэнне правіл, за жорсткае абыходжанне з жывёламі прадугледжана Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях.

"Міжпарламенцкай асамблеяй дзяржаў СНД прынята і рэкамендавана для выкарыстання ў нацыянальным заканадаўстве новая рэдакцыя мадэльнага закона "Аб адказным абыходжанні з жывёламі". Дакумент прадугледжвае такія напрамкі абыходжання з безнагляднымі жывёламі, як адлоў, іх утрыманне ў прытулках, правядзенне вакцынацыі і іншыя, - адзначылі ў Мінжылкамгасе. - З улікам падыходаў мадэльнага закона Саветам Міністраў прапанавана ўключыць падрыхтоўку адпаведнага праекта закона ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год".

Таксама з улікам палажэнняў новай рэдакцыі мадэльнага закона комплекснай і канцэптуальнай перапрацоўкі патрабуе праект закона "Аб абыходжанні з жывёламі", якім прадугледжвалася павелічэнне адказнасці за парушэнні абыходжання з жывёламі.

Як паведамлялася, напярэдадні "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" БЕЛТА правяло акцыю "Ваша пытанне Прэзідэнту", у час якой паступіла каля 2 тыс. зваротаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі