Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2018, 19:33

Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 54 раёнах Беларусі

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 54 раёнах Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Угрын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сувязі з высокай пажарнай небяспекай на тэрыторыі 54 раёнаў уведзена забарона на наведванне лясоў. На гэты час поўнасцю закрыты лясы Гомельскай вобласці і Брэсцкай - за выключэннем Жабінкаўскага раёна. Забарона ўведзена амаль ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці, акрамя Слонімскага і Навагрудскага, а таксама ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці і Стаўбцоўскім Мінскай. Увядзенне забароны накіравана на забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці і ляснога фонду", - сказаў Аляксандр Угрын.

Парушэнне патрабаванняў правіл пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках або забароны на іх наведванне, якое не прывяло да прычынення шкоды, вядзе да папярэджання або штрафу да 25 базавых велічынь (базавая велічыня цяпер складае Br24,5). "З пачатку пажаранебяспечнага сезона службовыя асобы Дзяржаўнай лясной аховы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці больш за 200 парушальнікаў, - адзначыў ён. - У 9 з 10 выпадкаў прычынай пажараў становіцца антрапагенны фактар - наўмысны або ненаўмысны падпал".

З надыходам пажаранебяспечнага сезона на ўзмоцнены варыянт нясення службы пераведзены больш за 13 тыс. спецыялістаў арганізацый Мінлясгаса. Функцыянуюць 252 пажарна-хімічныя станцыі і 663 пункты проціпажарнага інвентару. Сістэма наземнага выяўлення лясных пажараў уключае 580 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, з якіх больш як на 80 працэнтаў забяспечаны відэанагляд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі