Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лістапада 2016, 10:34

Забарона на лоўлю сома ўводзіцца ў Беларусі з 1 лістапада

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лістапада па ўсёй рэспубліцы ўстанаўліваецца забарона на лоўлю сома звычайнага. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, паведамляе БЕЛТА.

"З набліжэннем зімы сом шматлікімі групамі залягае ў ямах і (або) іншых укрыццях, дзе праводзіць зімовы перыяд у нерухомым стане, тым самым з'яўляючыся лёгкай здабычай для нядобрасумленных рыбаловаў. Устанаўленне забароны накіравана на захаванне папуляцыі сома звычайнага", - растлумачылі ў арганізацыі.

Забарона на лоўлю сома прадоўжыцца ў Беларусі да 31 сакавіка.

Таксама з 1 лістапада па 15 снежня ў сувязі з нерастам устанаўліваецца забарона на лоўлю сіга чудскога.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі