Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 чэрвеня 2021, 17:27

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 873 пацыенты з COVID-19, выпісаны 949

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 873 пацыенты з COVID-19, выпісаны 949. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 408 621 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 401 462 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3015 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 20 697 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 593 438 тэстаў.

Больш за 733,6 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 423,9 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі