Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2021, 14:43

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 398 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 215

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 398 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 215. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 411 551 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 404 240 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3063 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 11 724 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 6 667 345 тэстаў.

Больш за 776,6 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 484,3 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі