Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2018, 13:48

З пачатку года па ўказе нумар 240 заключана больш за 2,1 тыс. дагавораў на індывідуальнае будаўніцтва

15 жніўня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. У Беларусі з пачатку года па ўказе нумар 240 заключана больш за 2,1 тыс. дагавораў на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Аўраменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, з пачатку года, па стане на 9 жніўня, колькасць заключаных крэдытных дагавораў па ўказе нумар 240 (аб адрасным субсідзіраванні ў жыллёвым будаўніцтве. - Заўвага БЕЛТА) склала 2 тыс. 143. Сума адкрытых крэдытных ліній па гэтых дагаворах - каля Br120 млн", - сказаў Аляксандр Аўраменка.

У Беларусі ў бягучым годзе запланавана будаўніцтва 1 млн 484 тыс. кв.м індывідуальнага жылля, ужо ўведзена 756,1 тыс. кв.м.

Указ нумар 240 аб адрасным субсідзіраванні ў жыллёвым будаўніцтве ўступіў у сілу 6 жніўня 2017 года. Дзяржаўныя субсідыі прадастаўляюцца на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманым грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем'ям і дзецям-сіротам - таксама на пагашэнне часткі асноўнага доўгу па такіх крэдытах. Атрымальнікамі субсідый могуць быць усе грамадзяне, якія маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў адпаведнасці з указам нумар 13 ад 6 студзеня 2012 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі