Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 красавіка 2018, 14:58

З нядзелі ў Беларусі ўсталюецца цёплае надвор'е

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умовы надвор'я ў Беларусі з нядзелі абумовяць цёплыя паветраныя масы: усталюецца цёплае надвор'е. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вільготныя халаднаватыя і няўстойлівыя паветраныя масы з Балтыйскага мора яшчэ ў пятніцу будуць фарміраваць надвор'е ў Беларусі, таму 27 красавіка ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-7 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 9 градусаў, удзень будзе 11-17 градусаў цяпла.

28 красавіка, у суботу, атмасферны ціск прадоўжыць расці і надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ў дзённы час па паўночным захадзе будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту. Пры такой сінаптычнай сітуацыі чакаецца пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень у паўночна-заходніх раёнах рэспублікі магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы, у асобных месцах з навальніцамі. Вецер будзе заходні, удзень з пераходам на паўночна-заходні. Уначы вецер прагназуецца слабы, удзень умераны. У начны і ранішні час у нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў могуць згушчацца непрацяглыя туманы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 2 да 7 градусаў цяпла, удзень - плюс 14-20 градусаў, па паўднёвым захадзе - да 24 градусаў.

"З нядзелі сітуацыя зменіцца. Умовы надвор'я ў нашай краіне абумовяць цёплыя паветраныя масы, якія ідуць з паўднёвага захаду Еўропы. Усталюецца цёплае надвор'е, - расказалі ў Белгідрамеце. - У нядзелю месцамі пройдуць кароткія летнія дажджы пад акампанемент навальніц". Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-12 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да 17-23 градусаў, па поўдні - да 24-27 градусаў.

У панядзелак франтальны раздзел прынясе ў многія раёны кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-12 градусаў, па поўдні - да плюс 14 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 19-25 градусаў, па поўдні - да 27 градусаў.

Паводле папярэдняга прагнозу, у першых чыслах мая, захаваецца цёплае надвор'е, дадалі ў Белгідрамеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі