Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2017, 15:28

XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМI ў Беларусі" пройдзе 3-6 мая

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМI ў Беларусі" пройдзе 3-6 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Па традыцыі выстаўка "СМІ ў Беларусі" становіцца пляцоўкай, дзе шырока экспануюцца беларускія СМІ, але таксама прымаюць удзел сродкі масавай інфармацыі Саюзнай дзяржавы, краін СНД і далёкага замежжа. У час форуму праходзяць круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з розных краін. Тэмай сустрэч і абмеркаванняў становіцца стан і развіццё інфармацыйнага поля.

Выстаўка дае магчымасць прадэманстраваць гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі на прыкладах найстарэйшых беларускіх выданняў, а таксама прадставіць новыя камунікацыйныя тэхналогіі, шляхі распаўсюджвання разнапланавай, якаснай, аператыўнай інфармацыі ўсімі даступнымі каналамі камунікацыі, у першую чаргу мультымедыйнымі.

Традыцыйна ў дні работы форуму адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармцыі "Залатая Літара".

Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Міністэрства інфармацыі, НВЦ "Белэкспа" пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, Дом прэсы, Беларускі саюз журналістаў.

XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМI ў Беларусі" пройдзе ў Мінску ў выставачным павільёне на праспекце Пераможцаў, 14.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі