Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 мая 2017, 12:00

XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" адкрылася ў Мінску

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" пачала сваю работу ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям выстаўкі "СМІ ў Беларусі"Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям выстаўкі "СМІ ў Беларусі"
"Гэта маштабная падзея мае ў нашай краіне вялікі грамадскі рэзананс. Штогадовая дэманстрацыя магчымасцей нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі пераканаўча сведчыць аб іх значным патэнцыяле", - гаворыцца ў прывітанні.

Ананіч: у Беларусі сфарміравалася паўнацэнная і адкрытая медыйная прастораАнаніч: у Беларусі сфарміравалася паўнацэнная і адкрытая медыйная прастора
"Мы маем паўнацэнную нацыянальную інфармацыйную прастору", - сказала Лілія Ананіч. Яна дадала, што беларуская медыяпрастора з'яўляецца адкрытай, і гэта пацвярджае шырокая геаграфія ўдзельнікаў выстаўкі.

Выстаўка "СМІ ў Беларусі" папулярная ў кітайскіх медыя - Цуй ЦымінВыстаўка "СМІ ў Беларусі" папулярная ў кітайскіх медыя - Цуй Цымін
"Выстаўка "СМІ ў Беларусі" папулярная, на працягу многіх гадоў прадстаўнікі кітайскіх СМІ актыўна прымаюць у ёй удзел", - адзначыў пасол. Ён дадаў, што супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы - у ліку важнейшых для Кітая і Беларусі.

Сярод удзельнікаў - беларускія інфармацыйныя агенцтвы, рэдакцыі, медыйныя выдавецкія дамы. На выстаўцы прадстаўлены ўвесь спектр шматграннай работы, якая праводзіцца на працягу года ў самых розных выданнях. Акрамя таго, прымаюць удзел і замежныя госці - кітайскія і расійскія СМІ. Можна азнаёміцца з выданнямі Саюзнай дзяржавы, а таксама з выданнямі, якія выходзяць у асяроддзі беларускіх дыяспар у Літве, Латвіі, Украіне і Расіі. Усяго каля 100 удзельнікаў будуць працаваць на стэндах XXI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі".

Адно з цэнтральных мерапрыемстваў выстаўкі - канферэнцыя "Сродкі масавай інфармацыі ў зменлівым свеце: прафесіяналізм і адказнасць".

Ананіч прапануе ўдзельнікам інфармпрасторы аб'яднаць намаганні дзеля бяспекі ў інтэрнэцеАнаніч прапануе ўдзельнікам інфармпрасторы аб
Лілія Ананіч выступае за ўкараненне механізмаў самарэгулявання ў інфармацыйнай прасторы. Яна падкрэсліла, што ўсе хацелі б, каб інтэрнэт быў бяспечным для дзяцей і грамадства ў цэлым.

Свае праекты на выстаўцы прэзентуюць беларускія друкаваныя выданні, тэлеканалы, агенцтвы. Вялікую праграму падрыхтавалі рэгіянальныя выданні. На стэндах у тым ліку знойдзе адлюстраванне тэма Года навукі ў Беларусі, 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, юбілейных дат гарадоў.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара" пройдзе 5 мая. Акрамя таго, на выстаўцы будуць названы пераможцы Рэспубліканскага конкурсу на лепшую арганізацыю (гандлёвы аб'ект) па рэалізацыі друкаванай прадукцыі, Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Беларусі і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой, конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, прысвечанага 100-годдзю з дня ўтварэння беларускай міліцыі, Міжнароднага конкурсу навуковых работ студэнтаў і навучэнцаў у галіне прынттэхналогій і медыякамунікацый "500-годдзе кнігадрукавання на ўсходнеславянскіх землях".

ХХІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" праходзіць 3-6 мая ў выставачным павільёне на праспекце Пераможцаў, 14. Выстаўка дае магчымасць прадэманстраваць гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі на прыкладах старэйшых выданняў, а таксама прадставіць новыя камунікацыйныя тэхналогіі, шляхі распаўсюджвання разнапланавай, якаснай, аператыўнай інфармацыі ўсімі даступнымі каналамі камунікацыі, у першую чаргу мультымедыйнымі.

Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Міністэрства інфармацыі, НВЦ "Белэкспа" пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, Дома прэсы, Беларускага саюза журналістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі