Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2018, 16:48

Выпускныя вечары ў Беларусі пройдуць 9-10 чэрвеня

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў пройдуць 9-10 чэрвеня, паведаміла журналістам кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца 9 або 10 чэрвеня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі - школах, гімназіях", - сказала Ларыса Емяльянчык.

У асобных выпадках выпускны можа прайсці ва ўстанове дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі або культуры. Паводле слоў кансультанта, такая сітуацыя магчыма, калі, напрыклад, у школе старой пабудовы няма актавай залы або колькасць выпускнікоў перасягае колькасць месцаў у ёй.

Канкрэтную дату (9 або 10 чэрвеня), час, працягласць, месца правядзення выпускных вечароў вызначае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі з удзелам бацькоўскага камітэта, класа і па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі