1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выпускныя экзамены пачынаюцца ў беларускіх школах, паведамляе БЕЛТА.
Экзамены прадоўжацца да 9 чэрвеня. Сёння тыя, хто заканчвае 11 класаў, будуць пісаць пераказ па беларускай мове. Адзінаццацікласнікі, якія выбралі рускую мову, напішуць пераказ 4 чэрвеня. Кантрольная работа па матэматыцы назначана на 6 чэрвеня. Акрамя таго, у выпускнікоў наперадзе экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі.
Выпускнікі базавай школы 2 чэрвеня будуць пісаць дыктант па беларускай мове, 5 чэрвеня - па рускай. Кантрольная работа па матэматыцы - 7 чэрвеня.
Тэксты і заданні будуць аб'яўлены па тэлебачанні і радыё, размешчаны на партале Міністэрства адукацыі.
У гэтым навучальным годзе ў Беларусі функцыянуюць 3 тыс. 67 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучаюцца 994,5 тыс. навучэнцаў. У 9-х класах вучацца 85 тыс. дзяцей, у 11-х - 58 тыс.-0-