Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Выпадкаў захворвання на грып у Беларусі пакуль не зарэгістравана

Грамадства 10.10.2017 | 12:53
Наталля Жукава. Фота з архіва
Наталля Жукава. Фота з архіва

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выпадкаў захворвання на грып у Беларусі пакуль не зарэгістравана, паведаміла журналістам намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Жукава адзначыла, што ў перыяд эпідуздыму ў рэспубліцы вядзецца маніторынг цыркуляцыі вірусаў. "Цяпер мы не рэгіструем вірус грыпу на тэрыторыі краіны", - сказала намеснік міністра. У той жа час, паводле вынікаў лабараторных даследаванняў, адзначаецца нязначны ўздым захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ), характэрны для гэтага перыяду. Рэгіструюцца адэнавірусы, РС-вірусы і інш.

Паводле апошняй інфармацыі, ад грыпу ў Беларусі прышчэплена 8,2 працэнта насельніцтва. Лідзіруе Мінск, дзе вакцынавана 10,3 працэнта жыхароў. У бягучым сезоне плануецца прышчапіць за кошт рэспубліканскага бюджэту 13 працэнтаў насельніцтва, за кошт сродкаў мясцовага бюджэту - 19 працэнтаў і 8 працэнтаў - за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый. "Лічба 40 працэнтаў - аптымальная, каб сфарміраваць так званы калектыўны імунітэт", - сказала Наталля Жукава. Самы спрыяльны час для правядзення вакцынацыі - кастрычнік-лістапад.

Правядзенне вакцынацыі перш за ўсё рэкамендавана тым групам насельніцтва, якія найменш абароненыя ў плане развіцця паслягрыпозных ускладненняў і ўскладненняў пасля цяжкіх ВРІ. Гэта дзеці, асобы старэйшыя за 65 гадоў, людзі, якія маюць у анамнезе хранічныя захворванні, жанчыны ў другім і трэцім трыместрах цяжарнасці. Як сведчыць сусветны вопыт апошніх гадоў, менавіта цяжарныя схільны да цяжкіх ускладненняў і лятальнасці. Таму міжнароднымі медыцынскімі арганізацыямі прынята рашэнне аб тым, што цяжарныя жанчыны павінны быць абаронены ў першую чаргу.

Дзякуючы планавай вакцынацыі за апошнія 5-6 гадоў узровень захваральнасці на грып у Беларусі знізіўся ў 14-15 разоў. Аналіз выпадкаў часовай страты працаздольнасці сярод рабочых і служачых прадпрыемстваў паказаў, што вакцынацыя дае прыкметны эканамічны эфект. Напрыклад, на заводзе "Атлант" розніца ў захваральнасці на ВРІ сярод прышчэпленых і непрышчэпленых складае 3-5 разоў. Грып сустракаецца ў адзінкавых выпадках.

Паводле слоў загадчыцы кафедры інфекцыйных захворванняў і дзіцячых інфекцый БелМАПА Ганны Ключаравай, грып выклікае вялікі спектр ускладненняў. На першым месцы знаходзяцца пнеўманіі. Магчыма пашкоджанне цэнтральнай нервовай сістэмы, мышцаў. Вакцынацыя прадухіляе захворванне. Лічыцца, што 95 працэнтаў вакцынаваных абаронены цалкам. Тыя, хто ўсё ж пачынае хварэць, а іх няшмат, не маюць сур'ёзных ускладненняў і не гінуць.

У гэтым годзе для бясплатнай імунізацыі выкарыстоўваецца вакцына "Грыпол плюс" (Расія). За сродкі бюджэтаў прадпрыемстваў, арганізацый і асабістых сродкаў грамадзян даступныя "Грыпол плюс" і "Ультравак" (Расія), "Інфлювак" (Нідэрланды), "Ваксігрып" (Францыя). Усе вакцыны роўнаэфектыўныя і адпавядаюць групе вірусаў, якія, як прагназуецца, будуць цыркуляваць на тэрыторыі краіны ў гэтым эпідсезоне.

Паводле прагнозаў СААЗ, у бягучым эпідэмічным сезоне на тэрыторыі Паўночнага паўшар'я будуць цыркуляваць тры штамы віруса грыпу: два аналагічныя мінулагоднім і адзін новы, які раней не цыркуляваў шырока, імунітэт у насельніцтва да яго не сфарміраваны - A/Michigan/45/2015 (H1N1) pdm09-like virus.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.