Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 кастрычніка 2019, 12:33

Вынікі конкурсу "Пазнай Беларусь" плануецца падвесці ў снежні

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь" плануецца падвесці ў снежні. Цяпер прымаюцца заяўкі ад прэтэндэнтаў на перамогу, паведаміў журналістам дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Валерый Парашчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Колькасць удзельнікаў расце. Калі ў 2017 годзе іх было 155, то ў 2018-м - 324. На гэты раз разлічваем на рэзультат не меншы за мінулагодні", - адзначыў Валерый Парашчанка.

У 10 намінацыях будуць спаборнічаць прафесіяналы турызму і аматары падарожжаў. Адно з новаўвядзенняў - выбар лепшых аб'ектаў сельскага турызму. Тут вызначаць пераможцаў па напрамках "Этнакультура", "Этнасядзіба", "Агратурыстычны кластар".

Прыём заявак стартаваў 11 верасня, дакументы прымаюцца да 7 лістапада, але магчыма прадаўжэнне тэрміну да канца месяца.

Адна з самых папулярных сярод удзельнікаў намінацый - "Я пазнаю Беларусь". Умовы ўдзелу простыя: трэба шмат падарожнічаць па Беларусі, фатаграфавацца на фоне выдатных мясцін са спіса НАТ (і абавязкова трапіць у кадр) і размяшчаць фота ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #познайбеларусь і #discoverbelarus. Да ўдзелу не дапускаюцца экскурсаводы, гіды-перакладчыкі, супрацоўнікі турыстычных кампаній.

Выберуць таксама лепшага экскурсавода, туркампанію, сродак размяшчэння (асобныя паднамінацыі прадугледжаны для аб'ектаў размяшчэння высокай, сярэдняй і нізкай цэнавых катэгорый, санаторыяў), музей і аб'ект забавы.

Журы вызначыць "Матэрыял года" і "Праект года" ў сферы турызму. Фізасобы могуць паспаборнічаць у намінацыі "Фатаграфія года". Журналістаў, фізічных асоб і блогераў запрашаюць паўдзельнічаць у намінацыі "Расказы аб малой радзіме".

Рэспубліканскі турыстычны конкурс "Пазнай Беларусь" праводзіцца Міністэрствам спорту і турызму сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме. Ён прызначаны садзейнічаць развіццю ўнутранага і ўязнога турызму, кансалідаваць намаганні дзяржорганаў, арганізацый, фізічных асоб, занятых у індустрыі турызму, для стварэння іміджу Беларусі як спрыяльнай для турызму краіны, а таксама заахвочваць дасягненні туріндустрыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі