Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2016, 12:29

Выбраны прэзідыум пятага Усебеларускага народнага сходу

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбраны прэзідыум пятага Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, у склад прэзідыума Усебеларускага сходу ўвайшлі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, цэнтральных дзяржаўных органаў, прадстаўнікі мясцовых улад. Сярод выбраных у гэты рабочы орган Усебеларускага сходу ёсць таксама кіраўнікі аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, работнікі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, прадстаўнікі ўстаноў навукі, адукацыі, культуры, спорту, аховы здароўя, СМІ, ваеннаслужачыя.

Акрамя таго, у прэзідыум выбраны прадстаўнікі духавенства, грамадскіх арганізацый, беларускай дыяспары за мяжой. Месцы ў ім занялі таксама Героі Беларусі Павел Марыеў і Пётр Пракаповіч, прадстаўнікі Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС і АДКБ, замежныя ганаровыя госці, грамадска-палітычныя дзеячы Расійскай Федэрацыі.

Удзельнікі Усебеларускага сходу выбралі таксама іншыя рабочыя органы форуму - сакратарыят, мандатную, рэдакцыйную і падліковую камісіі форуму.

На абмеркаванне сходу вынесены пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і асноўных палажэннях праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі