Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

Выбары павінны прайсці з максімальнай адкрытасцю і альтэрнатывай - Ярмошына

Грамадства 15.12.2017 | 13:21

15 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Выбары павінны прайсці з максімальнай адкрытасцю і альтэрнатывай. Такое меркаванне выказала сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына перад пачаткам семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, які праходзіць у Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік ЦВК падкрэсліла важнасць таго, што выбаршчыкам будзе прадастаўлена максімальная альтэрнатыва. Гэта звязана непасрэдна з іх інтарэсам, актыўным удзелам у выбарах.

Лідзія Ярмошына і старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук

"Калі мы зацікаўлены ў актыўнасці, калі мы думаем аб тым, што трэба пашыраць міжнародныя выбарчыя стандарты ў выглядзе нашай пазітыўнай правапрымяняльнай практыкі, калі мы хочам зрабіць добрую рэпетыцыю перад галоўнымі выбарчымі кампаніямі, то мы павінны праводзіць выбары з максімальнай альтэрнатывай і адкрытасцю. Важна, што ў нас поўнае ўзаемаразуменне з мясцовымі ўладамі наконт таго, як павінны ажыццяўляцца дэмакратычныя працэсы", - адзначыла Лідзія Ярмошына. Яна падкрэсліла, што скаргаў у ЦВК практычна няма: зафіксаваны толькі адзін зварот з Брэсцкай вобласці, які датычыўся фарміравання выбарчай камісіі.

У час работы семінара

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, ужо цяпер, на першых этапах выбараў, відаць, што гэта кампанія прывядзе да з'яўлення новых асоб у палітыцы. Зарэгістравана шмат груп, якія заяўляюць сябе як незалежныя кандыдаты. "Гэта зусім новыя людзі, не прадстаўнікі палітычных партый, а хутчэй, сама грамадзянская супольнасць. Цяпер да нас не паступае зваротаў, не звязаных з выбарамі. У нас іншае насельніцтва сфарміравалася за гэты час. Раней маглі напісаць, каб дах адрамантавалі, а цяпер - выключна па пытаннях правядзення выбараў", - адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама.

Навучальныя семінары для кіраўнікоў і арганізатараў кампаніі па выбарах праходзяць ва ўсіх рэгіёнах краіны. "Гэта не проста лекцыя. Важна, што тут задаюць шмат пытанняў, сустрэчы праходзяць ажыўлена. Ёсць двухбаковы абмен паміж мною і выбарчымі камісіямі", - сказала Лідзія Ярмошына. У бліжэйшы час такія семінары пройдуць у Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

Старшыня Гродзенскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Уладзімір Хлябіч

Як паведамлялася, выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы назначаны на 18 лютага 2018 года. Тэрміны вылучэння кандыдатаў - з 10 снежня 2017 года па 8 студзеня 2018 года ўключна. Перыяд перадвыбарнай агітацыі прадоўжыцца аж да 18 лютага. Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёю па прычыне прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.-0-

Фота Леаніда Шчаглова

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.