Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 ліпеня 2016, 16:44

ВЫБАРЫ-2016: Вакульчык адзначае высокую актыўнасць парламенцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць даволі актыўна. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык па выніках даклада кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым сітуацыя ў нашай краіне застаецца даволі стабільнай і спакойнай. Праводзіцца перадвыбарная кампанія. Кіраўніку дзяржавы даложана, што даволі высокая актыўнасць штабоў прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты па зборы подпісаў, арганізацыі работы пікетаў. У штатным рэжыме працуюць выбарчыя камісіі", - заявіў Валеры Вакульчык.

Разам з тым, ён адзначыў, што назіраецца даволі нізкі ўзровень інтарэсу грамадзян Беларусі да прэтэндэнтаў з прадстаўнікоў розных апазіцыйных структур. "У іх узнікаюць сур'ёзныя праблемы са зборам подпісаў з улікам нізкага інтарэсу да іх з боку грамадзян Беларусі", - сказаў старшыня КДБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі