Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 жніўня 2016, 16:06

ВЫБАРЫ-2016: ЦВК растлумачыла парадак удзелу ў галасаванні асуджаных да арышту

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асуджаныя грамадзяне Беларусі, якія адбываюць пакаранне ў арыштных дамах, на гаўптвахтах ваенных камендатур, прымаюць удзел у галасаванні па месцы свайго знаходжання. Такое тлумачэнне змешчана ў пастанове ЦВК ад 23 жніўня нумар 55, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі.

Кіраўнікі ўстаноў, што выконваюць пакаранне, прадастаўляюць звесткі аб асуджаных да арышту грамадзянах ва ўчастковую выбарчую камісію ўчастка для галасавання не пазней за 26 жніўня. "Напярэдадні або ў дзень выбараў кіраўнікі ўстаноў паведамляюць камісіі аб грамадзянах, якія жадаюць прыняць удзел у галасаванні на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Участковая камісія арганізуе галасаванне па месцы знаходжання грамадзян у адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса", - растлумачылі ў цэнтры.

Грамадзянам, асуджаным да арышту, бюлетэнь для галасавання выдаецца пры прад'яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або ваеннага білета, а пры іх адсутнасці - асабістай справы асуджанага (арыштаванага).

Аналагічны парадак дзейнічае для грамадзян Беларусі, якія адбываюць адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе арышту, у дачыненні да якіх прыменена адміністрацыйнае затрыманне на тэрмін большы за тры гадзіны, якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях, якія адбываюць пакаранне ў папраўчых установах адкрытага тыпу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі