Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 жніўня 2016, 13:44

ВЫБАРЫ-2016: Канюк адзначае спакойны характар выбарчай кампаніі ў парламент

26 жніўня, Мінск /Эдуард Мартынюк - БЕЛТА/. Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк адзначае спакойны характар выбарчай кампаніі ў парламент. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Органы пракуратуры адсочваюць сітуацыю з ходам выбарчай кампаніі ў парламент. У нас створаны штаб, які ўзначаліў намеснік генпракурора", - сказаў Аляксандр Канюк. Пракурорамі на месцах таксама ў сувязі з гэтым вядзецца работа.

Пры гэтым Аляксандр Канюк адзначыў, што колькасць скаргаў, якія паступаюць у пракуратуру, стала значна меншай, чым у мінулую выбарчую кампанію.

У Беларусі перадвыбарная агітацыя прадоўжыцца да 10 верасня. На 110 месц у Палаце прадстаўнікоў прэтэндуюць больш як 500 чалавек. Выбары назначаны на 11 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі