Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 снежня 2017, 16:27

Вучоным, якія паказваюць вынікі, змогуць павысіць зарплату ў тры разы

21 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Вучоным, якія паказваюць вынікі, змогуць павысіць зарплату ў тры разы. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў пасля нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бюджэтныя арганізацыі даволі абмежаваны ў павышэнні заработнай платы, надбавак вучоным. Цяпер мы будзем мець магчымасць значна, да 300 працэнтаў, павышаць заработную плату вучоным: дактарам навук, прафесарам, старшым навуковым супрацоўнікам, вядучым навуковым супрацоўнікам", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Разам з тым ён звярнуў увагу, што павышаць зарплату будуць не ўсім пагалоўна, а тым вучоным, якія дасягнулі канкрэтных вынікаў у сваёй дзейнасці. "Вучоныя саветы ў інстытутах, Прэзідыум Акадэміі навук будуць разглядаць гэтыя пытанні і прымаць рашэнні па павышэнні зарплаты. Але абавязкова павінны быць вынікі работы, іх укараненне і продаж найноўшай інавацыйнай прадукцыі", - падкрэсліў кіраўнік НАН.

Паводле слоў Уладзіміра Гусакова, адпаведны праект указа разглядаўся сёння на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік дзяржавы падрабязна цікавіўся, як будуць рэгулявацца ўсе гэтыя пытанні і наколькі эфектыўнымі будуць прапануемыя меры. Па выніках даклада Прэзідэнт падтрымаў неабходнасць прыняцця такога дакумента.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі