Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2018, 13:40

Вучэнні ў Маладзечанскім раёне паказалі гатоўнасць усіх службаў да аператыўнага ўстаранення надзвычайных сітуацый - Кухараў

16 лістапада, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. Праведзеная сёння ў Маладзечанскім раёне і райцэнтры праверка дзеянняў адпаведных службаў паказала, што ўсе яны гатовы да аператыўнага ўстаранення надзвычайных сітуацый. Аб гэтым пасля заканчэння актыўнай фазы вучэнняў паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такія вучэнні - па праверцы гатоўнасці ўсіх службаў да надзвычайных сітуацый - праводзяцца ў краіне штогод. "Мы работу гэту праводзім для таго, каб рэальна ўбачыць магчымасці службаў і недахопы, якія неабходна аператыўна выпраўляць. Усё гэта для таго, каб не толькі ўстараняць, але і не дапускаць надзвычайных сітуацый, - сказаў Уладзімір Кухараў. - Сёння праверка паказала, што ўсе службы гатовы да аператыўнага ўстаранення надзвычайных сітуацый. Але па шэрагу напрамкаў мы паглыблена вывучым пытанні - па ачыстцы лясоў уздоўж ліній электраперадачы. Тут яшчэ неабходна сур'ёзная работа ў бліжэйшы час. Мы спецыяльна збяромся па гэтым пытанні, каб прыняць меры для паскарэння работ у гэтым напрамку".

Віцэ-прэм'ер дадаў, што трэба папрацаваць па стварэнні аператыўных добраахвотніцкіх атрадаў з выкарыстаннем рэсурсаў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. "Гэта практыка паказала дасягненне добрых вынікаў. Яны працуюць у выпадку пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі вельмі аператыўна і аказваюць сур'ёзную дапамогу", - падкрэсліў Уладзімір Кухараў.

Ён адзначыў, што неабходна максімальна прымаць усе меры, каб не дапускаць надзвычайных сітуацый. "Калі яны ўсё ж такі здарыліся, то ўсё робіцца для таго, каб максімальна зменшыць рызыку і прыняць усе меры для ўстаранення ў максімальна аператыўныя тэрміны. Практычна па ўсіх напрамках адпрацаваны штабныя мерапрыемствы. Сёння мы яшчэ раз пераканаліся, што ў краіне створана сістэма па рабоце пры надзвычайных сітуацыях, што дазваляе аператыўна спраўляцца з любымі сітуацыямі", - рэзюмаваў віцэ-прэм'ер.

Як паведамлялася, сёння ў Маладзечанскім раёне праходзяць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржорганаў да надзвычайных сітуацый. Трэніроўкі прадугледжвалі адпрацоўку дзеянняў на выпадак пагаршэння ўмоў надвор'я, аварый і інцыдэнтаў на сетках і аб'ектах жыццезабеспячэння. Сітуацыі, якія мадэляваліся, датычыліся асенне-зімовага перыяду.

Ацэньвае дзеянні ўдзельнікаў рэспубліканскі штаб. Асноўныя мэты вучэнняў - ацэнка рэальнасці планаў і мерапрыемстваў па абароне насельніцтва і тэрыторый на выпадак узнікнення надзвычайнай сітуацыі, гатоўнасці кіраўніцкіх рашэнняў і іх інфармацыйнай падтрымкі, удасканаленне работы сітуацыйных штабоў вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі