Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 лютага 2018, 11:13

Вучэбныя праграмы трэба перагледзець на дубліраванне матэрыялу школы і ВНУ - Кароль

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучэбныя праграмы трэба перагледзець з пункту гледжання дубліравання матэрыялу сярэдняй школы і ВНУ. Такое меркаванне выказаў рэктар БДУ Андрэй Кароль у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка", паведамляе БЕЛТА.

"Ва ўсім патрэбны дыферэнцыраваны падыход. Ёсць высокатэхналагічныя спецыяльнасці, дзе тэрмін навучання павінен быць працяглым. Іншая справа, што вучэбныя праграмы неабходна перагледзець з пункту гледжання дубліравання матэрыялу сярэдняй школы і ВНУ, у тым ліку па няпрофільных спецыяльнасцях. Гэта трэба падчышчаць. Але важна рабіць гэта акуратна", - сказаў Андрэй Кароль.

Тэрмін навучання залежыць ад многіх рэчаў, адзначыў рэктар БДУ. Калі інфармацыі па прадмеце становіцца больш, тэрмін навучання не трэба без канца расцягваць. Гэтак можна вучыцца ўсё жыццё.

Што датычыцца лекцыйных форм навучання, на думку Андрэя Караля, яны павінны змяніцца. "Занятак - не трансляцыя, гэта сумна, ён павінен быць кансультацыйным. У рэжыме дыялогу. Змяненне мэт, стандартаў навучання прыводзіць да змянення форм і метадаў навучання", - заявіў рэктар. Пакуль, паводле яго слоў, "мы вучым студэнта даваць у адказе інфармацыю, якую яму прадаставілі загадзя. Чым вышэйшая ступень адпаведнасці, тым вышэйшая адзнака". Ёсць іншы падыход: чым больш нестандартны адказ, чым цікавейшая аргументацыя, тым вышэйшы бал. Гэта не азначае, што студэнт не разумее пытання, проста ён глядзіць на яго пад іншым вуглом.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі